Дзень роднай мовы

21.02.2024

    Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.
   Веданне роднай мовы дапамагае ўсвядоміць свае карані, паважаць і памяркоўна адносіцца да іншых моў і культур.     Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў – адна з найважнейшых мэт, якая стаіць перад педагагічным каллектывам нашага дзіцячага сада.
    Свята не абышло і Пінкавіцкі дзіцячы сад. У гэты дзень былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы: гутаркі “Мы беларусы”, “Шануй сваю мову”; гульні-драматызацыі і тэатралізаваныя гульні па матывах беларускіх казак; выстава дзіцячых кніг “Мова, пявучая роднаяя мова”; дыдактычныя гульні “Складзі арнамент”, “Па слядах сімвалаў”, “Скажы па-беларуску”; беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Запляціся, пляцень! ”, «Ліскі”, “Шэры кот”.
Прадметы беларускага быту з міні-музея "Кола гісторыі" сёння “вандравалі” па групах. Выхавальнікі паведалі дзецям аб гісторыі праса, маслабойкі, куфара.... Выхавальнікі звярнулі ўвагу на прызначэнне і сучасны выгляд дадзеных прадметаў у нашыя дні.
    Стахаевіч Ганна Сцяпанаўна арганізавала сярод педагогаў відэачэлендж “Размаўляем па-беларуску”, з якога мы даведаліся як гучаць прыказкі і прымаўкі на рускай і беларускай мовах і чым жа яны адрозніваюцца.
У сярэдняй групе нумар №6, выхавальнік Савіцкая Юлія Анатольеўна, незвычайна арганізавала ранішнюю сустрэчу з бацькамі. На “Моўнай размінцы”, у кожнага з бацькоў была магчымасць аставіць свае самыя родныя беларускія словы на паперы. Дадзеная форма ўзаемадзеяння дала магчымасць усталяваць цесную сувязь установы дашкольнай адукацыі і сям'і.
   Малады спецыяліст Кароль Ангеліна Сяргееўна запісала відэаслоўнік “Ведаем родную мову” – дзе маленькія выхаванцы напамінаюць як па-беларуску называюцца даволі знаёмыя нам рэчы.
Лапушка Інэса Мікалаеўна, выхавальнік старшай групы №4, правяла са сваімі выхаванцамі літаратурную забаву “Родная мова”. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, гульнях і танцах. Усе гэта дапамагло выхаванцам акунуцца ў атмасферу жывога беларускага слова, далучыцца да багацця роднай мовы. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дапамагае выхаванцам не толькі далучацца да беларускага фальклору, паэзіі і прозы, але і засвойваць фанетыку роднай мовы, вучыцца разумець яе.
    Увоголе дзень прайшоў цікава і захапляльна.
    Усе падрыхтаванныя матэрыялы былі размешчаны ў сацыяльнай сетцы Іnstagram.
    Наша мова прыгожая, самая пяшчотная, вольная, пявучая, вобразная, шчырая. Хочацца, каб часцей гучала наша “КАЛІ ЛАСКА”, бо мову родную, як і думку, нішто не можа стрымаць і абмежаваць.