Прыйшла Каляда – адчыняй вароты!

11.01.2024

У нашым дзіцячым садзе стала добрай традыцыяй праводзіць народнае свята калядкі.

Дзецям вельмі падабаецца сустракаць у сябе ў гасцях калядоўшчыкаў прыгожа апранутых дарослых і дзяцей, удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, адорваць пачастункамі, слухаць вясёлыя песенькі-калядкі, якія праслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.