"Родная мова, цудоўная мова!.."

21.02.2023

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

 

    Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Яны запаўняюць усё навакол нечым  незразумелым, але такім жаданым і непаўторным. Наша мова прыгожая, самая пяшчотная, вольная, пявучая, вобразная, шчырая. Хочацца, каб часцей гучала наша “калі ласка”, бо мову родную, як і думку, нішто не можа стрымаць і абмежаваць.

    Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Веданне роднай мовы дапамагае ўсвядоміць свае карані, паважаць і памяркоўна адносіцца да іншых моў і культур. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў – адна з найважнейшых мэт, якая стаіць перад педагагічным каллектывам нашага дзіцячага сада.

    Сення, у рамках Дня роднай мовы, выхавальнікамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: гутаркі “Шануй сваю мову”, “Мы беларусы”, “Родная мова”, ; гульні-драматызацыі і тэатралізаваныя  гульні  па матывах  беларускіх казак; выстава дзіцячых кніг “Чытаем па-беларускі”; дыдактычныя гульні “Складзі арнамент”, “Па слядах сімвалаў”, “Скажы па-беларуску”; беларускія народныя гульні «Запляціся, пляцень!», «Ліскі», “Гарлачык”, “Шэры кот”; выстава малюнкаў дзіцяча-бацькоўскай творчасці “Героі беларускіх казак”; выхаванцы старшых груп наведалі дзіцячую бібліятэку.

    Перашчук Таццяна Леанідаўна, выхавальнік старшай групы №10, правяла са сваімі выхаванцамі гульню-віктарыну “У свеце слоў”. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах чытачоў, знаўцаў  беларускіх казак, пацешак і песень. А конкурс «Далей, далей, далей...» паказаў, что нашы маленькія выхаванцы не толькі лёгка адгадваюць загадкі, але і самі ўмеюць іх прыдумваць. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дапамагае выхаванцам не толькі далучацца да беларускага фальклору, паэзіі і прозы, але і засвойваць фанетыку роднай мовы, вучыцца разумець яе.

     Увоголе дзень прайшоў цікава і захапляльна.    

    Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

 

поделиться в: